Увесну пісьменнікі краіны наведаюць Брэсцкую і Віцебскую вобласці. 21.by

Увесну пісьменнікі краіны наведаюць Брэсцкую і Віцебскую вобласці

17.01.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вандроўкі па рэгіёнах рэспублікі, якія адбыліся ў мінулым годзе, Годзе кнігі, натхнілі сучасных майстроў слова на новыя творы. У адной кнізе будуць сабраны нарысы, вершы, паэмы, эсэ.

— Мы былі душэўна ўсцешаныя ўвогуле ўсімі тымі мерапрыемствамі і акцыямі, якія ладзіліся ў Год кнігі, — сказаў Генадзь Пашкоў. — Дарэчы, апошняя акцыя Года кнігі, што праходзіла ў снежні, увогуле зрабіла крок і ў гэты год. Нашы пісьменнікі творчымі «брыгадамі» разам з кніжнымі гандлярамі выязджалі ў раёны Беларусі на міні-аўтограф-сесіі, каб яшчэ раз звярнуць увагу на кнігу. Не сакрэт, што ў Беларусі летась выдадзена найменняў кніг больш, чым у мінулыя гады. І тут для нас на першым месцы былі маладыя аўтары, якім мы далі магчымасць выпусціць сваю першую кнігу. Многія з іх чакалі выхаду свайго першага зборніка не адзін год. Такіх маладых аўтараў 166 — і ўсе надрукаваліся пад адной вокладкай «Маладая Беларусь».

Сёння ў нашай краіне выдавецкай справай займаецца каля 700 суб’ектаў гаспадарання. На жаль, не ўсе зарэгістраваныя структуры аднолькава актыўна ўдзельнічаюць у кнігавыдавецкім бізнесе, бо значную частку складаюць дробныя прадпрыемствы і ўстановы, для якіх выдавецкая справа, прама скажам, не асноўная. Найбуйнейшым у краіне па аб’ёмах вытворчасці застаецца прыватнае выдавецтва «Харвест», якое працуе сумесна з расійскімі партнёрамі (1848 назваў у 2011 годзе).

У 2012 годзе, у адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы, у план выпуску сацыяльна значнай літаратуры ўпершыню за апошнія 10 гадоў былі ўключаны 11 найменняў літаратурна-мастацкіх твораў беларускіх аўтараў дзеля мэтавай пастаўкі ў публічныя бібліятэкі. Рыхтуюцца спісы падобных выданняў і на 2013 год.

Таццяна УСКОВА, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вандроўкі па рэгіёнах рэспублікі, якія адбыліся ў мінулым годзе, Годзе кнігі, натхнілі сучасных майстроў слова на новыя творы. У адной кнізе будуць сабраны нарысы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика