Цэбрам аб глебу
19.01.2013
—
Новости Культуры
|
Зайшоў у кабінет калега, дарэчы, адмысловы знаўца беларускай мовы, лаўрэат шматлікіх прэмій і пераможца ўсялякіх конкурсаў, так бы мовіць — гуру беларускай журналістыкі. І кажа, маўляў, усё жыццё пішу на мове, але менавіта з рубрыкі “Лікбез” даведаўся пра… новыя словы. Кажа, вучыцца ніколі не позна, таму ён пачаў выразаць з газеты рубрыку і складаць у асабісты архіў — абавязкова спатрэбіцца. Такім чынам, працягваем далей вучыцца: ушат — цэбар пол — падлога былинка — цявіна проволока — дрот сапоги — боты строительные леса — рыштаванне клевета — паклёп рьяно — заўзята грязнуля — мурза вялость — млявасць ломоть — луста вопль, крик — лямант вор, похититель — злодзей узелок, котомка — клунак погремушка — бразготка дать в долг, ссудить — пазычыць удила — цуглі дряхлый, ветхий — лядашчы чурбан — цурбак дешево — танна целина — неруш заботливый, усердный — руплівы вселенная — сусвет тропинка — сцяжынка деньги — грошы почва — глеба. Ну, на сёння хопіць. А заўтра, спадзяёмся, зноўку нешта перакладзём. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Былинка по-белорусски будет цявіна, а погремушка — бразготка |
|