Хіт-парад самых чытаных кніг у Вілейцы. 21.by

Хіт-парад самых чытаных кніг у Вілейцы

20.01.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У гарадской бібліятэцы, філіял №1, у снежні два тыдні апытвалі наведнікаў, каб высветліць, якія прачытаныя кнігі аказалі найбольшае ўражанне ў 2012 годзе.

Удзел у апытанні прынялі 340 чытачоў. У выніку склалі “Хіт-парад прачытаных кніг”, аб выніках якога распавяла бібліятэкар Яніна Гуліцкая.

У гэты спіс увайшлі наступныя кнігі:

  • Наталля Батракова “Імгненне бясконцасці”,
  • Марыя Воранава “Доктарская сага”,
  • Элізабет Гілберт “Есці, кахаць, маліцца”,
  • Януш Вішнеўскі “Адзінота ў сетцы”,
  • Габрыэль Гарсія Маркес “Сто год адзіноты”,
  • Дзіна Рубіна “Гладзь возера”,
  • Людміла Уліцкая “Зялёны шацёр”,
  • Кацярына Вільмонт “Артыстка, блін”,
  • серыя кніг “S.T.A.L.K.E.R”,
  • Раман Злотнікаў “Цыкл “Грон”,
  • Маша Трауб “Ластаўка”,
  • Арундаці Рой  “Шаль”,
  • Марына Сцяпнова “Жанчыны Лазара”,
  • Уладзімір Колычаў “Пацаны”,
  • Барыс Акунін (Бруснікін) “Герой іншага часу”.

Гэты спіс вывешаны на інфармацыйным стэндзе ў фае бібліятэкі, каб людзі з дапамагай меркаванняў іншых чытачоў маглі адкрыць для сябе добрую кнігу.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фотаmyspace.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гарадской бібліятэцы, філіял №1, у снежні два тыдні апытвалі наведнікаў, каб высветліць, якія прачытаныя кнігі аказалі найбольшае ўражанне ў 2012 годзе.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика