Міністэрства культуры прапануе абмеркаваць праект Кодэкса аб культуры. 21.by

Міністэрства культуры прапануе абмеркаваць праект Кодэкса аб культуры

26.01.2013 18:24 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міністэрства культуры прапануе абмеркаваць праект Кодэкса аб культуры

TUT.BY
Міністэрства культуры ініцыіруе абмеркаванне праекта Кодэкса аб культуры. Праект размешчаны на сайце www.kultura.gov.by, гаварыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.

Прапановы прымаюцца па адрасе kodeks-kultura@tut.by да 15 лютага 2013 года.

Кодэкс аб культуры накіраваны на ўстанаўленне прававых, арганізацыйных, эканамічных і сацыяльных асноў культурнай дзейнасці, а таксама на рэгуляванне грамадскіх адносін у мэтах захавання і развіцця культурных каштоўнасцей, адзначаецца ў паведамленні.

Прыняцце Кодэкса аб культуры павінна:

спрыяць далейшаму развіццю нацыянальнай культуры, як ключавога фактару ўмацавання беларускай дзяржаўнасці, праяўленню самабытнасці культуры беларускага народа, забеспячэнню захавання і развіцця матэрыяльнай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны, эфектыўнаму выкарыстанню культурнага патэнцыялу краіны, падтрымцы культурных інавацый;

прывесці да ўдасканальвання праваадносін у дадзенай сферы, завяршыць працэс фарміравання заканадаўства аб культуры як поўнай, лагічна паслядоўнай і эфектыўнай сістэмы прававых норм, здольнай вырашаць задачы прававога рэгулявання адносін у сферы культуры, забяспечыць максімальна поўную адпаведнасць гэтых норм сучаснаму развіццю культурнай дзейнасці і інавацыйным пераўтварэнням, якія неабходна правесці ў гэтай сферы, закласці прававое рэгуляванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў сферы культуры, актывізаваць творчыя ініцыятывы суб’ектаў культурнай дзейнасці для рэалізацыі новых творчых праектаў.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прапановы прымаюцца па адрасе kodeks-kultura@tut.by да 15 лютага 2013 года.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика