Гомельскія рок-музыкі прэзентавалі супольную складанку
11.02.2013 14:30
—
Новости Культуры
|
Гомельскія рок-музыкі прэзентавалі супольную складанку Прэзентацыя шостага дыска пад брэндам “Центр Тяжести” цягнулася амаль 6 гадзінаў. За гэты час на сцэну Гарадскога цэнтра культуры выйшла 11 гуртоў.
Складанка, хаця і не ўтрымлівае ўсе сутнасці гомельскай цяжкай музыкі, але адкрывае сталіцу беларускагай метала з нечаканага боку. Прыйшлі новыя героі, замяніўшы старых! Ну, прынамсі пасунуўшы іх з прыгрэтых месцаў. Распачынаў імпрэзу малады гурт Needlemaze. Хлопцы запомніліся тым, што паклалі на музыку верш Янкі Купалы “Гэй наперад!”. Песню назвалі “Беларусь”. Што праўда, на складанку “Центр Тяжести 6” хлопцы "аддалі" іншую песню. Хэдлайнерам прэзентацыі стала легендарная рок-банда ZV!K. Таксама сярод удзельнікаў былі Dead Scream, North Aurora, Іvorygod, АTOM's і іншыя вядомыя гурты з гомельскай рок-сцэны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя шостага дыска пад брэндам "Центр Тяжести" цягнулася амаль 6 гадзінаў. За гэты час на сцэну Гарадскога цэнтра культуры выйшла 11 гуртоў.
|
|