Не забыцца пра душу
14.02.2013
—
Новости Культуры
|
Факсімільныя выданні сярэдневяковых духоўных кніг упершыню прадставяць шырокаму колу гледачоў у Гродне. Кніжныя шэдэўры-святыні — Полацкае Евангелле і «Жыціе блажэннай Еўфрасінні, ігуменні манастыра ва градзе Полацку» XII стагоддзя, Слуцкае Евангелле, што датуецца XVI стагоддзем, можна будзе ўбачыць на праваслаўнай выстаўцы-кірмашы «Радасць слова», якая пройдзе ў горадзе над Нёманам з 16-га па 24 лютага. У Цэнтры культуры Гродна, які вызначаны пляцоўкай для правядзення мерапрыемства, будзе прадстаўлены таксама вялікі выбар сучаснай духоўнай, адукацыйнай, дзіцячай літаратуры, аўдыё- і відэапрадукцыі, абразоў і царкоўных рэчаў. У час выставы адбудуцца прэзентацыі кніг, паказ кіна-стужак, мультпарад для самых маленькіх наведвальнікаў, праваслаўны лекторый, выступленне мужчынскага вакальнага ансамбля «Благавест», экспазіцыя галаграфічнай выявы Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай і шмат іншых імпрэз. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне выставяць факсіміле сярэдневяковых духоўных кніг
|
|