Прэмію Гедройца і 10 тысяч еўра атрымаў Уладзімір Някляеў
01.03.2013 21:02
—
Новости Культуры
|
Прэмію Гедройца і 10 тысяч еўра атрымаў Уладзімір Някляеў 1 сакавіка ў Мінску ўручылі літаратурную прэмію імя Ежы Гедройца. Упершыню прэмія за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную за прамінулы год, уручалася ў мінулым годзе. Яе заснавальнікі – Амбасада Польшчы ў Мінску, Польскі інстытут у Мінску, Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЭН-цэнтр. У мінулым годзе прэмію атрымаў празаік Павел Касцюкевіч за кнігу “Зборная РБ па негалоўных відах спорта”.
Гран-пры ў гэтым годзе атрымаў Уладзімір Някляеў за кнігу "Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без". Другое месца за кнігу дасталося Альгерду Бахарэвічу за кнігу "Гамбургскі рахунак Бахарэвіча". Узнагарода – паездка ў творчы адпачынак на шведскі востраў Готланд. Альгерд Бахарэвіч: “Я доўга не буду казаць. Натуральна, перошым быць лепш, чым другім. Але мне вельмі цікава, хто будзе першы, таму я сяду і пачакаю". Трэцяе месца за кнігу “Сказы” прысудзілі Адаму Глобусу. Прыз – творчы побыт у польскім Уроцлаве. Адам Глобус: “Я вельмі ўсцешаны, што беларуская проза і нават мой сціплы талент мае столькі чытачоў, колькі я сёння бачу”. Агулам у гэтым годзе на прэмію было пададзена 43 кнігі прозы, у шорт-ліст увайшлі 6 асобаў: Уладзімір Някляеў, Адам Глобус, Юры Станкевіч, Сяргей Балахонаў, Людміла Рублеўская і Альгерд Бахарэвіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для атрымання прэміі пераможца быў вымушаны парушыць каменданцкую гадзіну
|
|