Кіно «раманнага толку»
22.03.2013
—
Новости Культуры
|
У Магiлёве пачынаецца паказ дакументальных стужак — удзельнiц Мiжнароднага фестывалю «Флаэрцiяна». У кінатэатры «Радзіма» да 25 сакавіка будуць паказаны 11 фільмаў расійскіх і амерыканскіх дакументалістаў. Адкрыюць праграму «Рэха Флаэрцiяны» прэс-сакратар Расійскай Гільдыі неігравога кіно і тэлебачання, кінакрытык Кацярына Вiзгалава і рэжысёр, аператар Міхаіл Гарабчук. У час паказаў гледачы змогуць прагаласаваць за фільм, якi спадабаецца. Фестываль дакументальнага кіно «Флаэрцiяна» прысвечаны стужкам, у якіх герой пражывае на экране частку свайго жыцця. Такі рэжысёрскі метад у фільме «Нанук з Поўначы» ўпершыню выкарыстаў у 1922 годзе амерыканец Роберт Флаэрці. Гэта стужка стала эстэтычным маніфестам для наступных пакаленняў кінематаграфістаў. «Флаэрцiяна» праводзіцца з 1995 года па ініцыятыве пермскай студыі «Новы курс». Міжнародны статус гэта кінападзея атрымала ў 2006 годзе, з таго ж часу мерапрыемства стала штогадовым. Ужо адбылося 12 фестываляў, у час якiх было паказана 929 фільмаў з 47 краін Еўропы, Азіі, Амерыкі, Аўстраліі. Гэтыя стужкі паглядзелі каля 760 тысяч гледачоў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве пачынаецца паказ «дакументалак» з «Флаэрцiяны» |
|