У пошуку папараць-кветкі. 21.by

У пошуку папараць-кветкі

26.03.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб’яўлены конкурс на лепшы сувенір купальскага свята «Александрыя збірае сяброў».

Арганізацыйным камітэтам па падрыхтоўцы і правядзенні свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») зацверджана палажэнне аб конкурсе на лепшы сувенір — сімвал свята. Заявак ад удзельнікаў чакаюць да 15 красавіка.

Як паведаміў журналістам намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, конкурс з’яўляецца адкрытым, прапановы прымаюцца ад фізічных і юрыдычных асоб, аб’яднанняў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў.

Разам з тым запрашэнні адпраўлены прыблізна 150 патэнцыяльным удзельнікам, беларускім прадпрыемствам, якія, паводле слоў Уладзіміра Улаховіча, здольныя зрабіць значны ўклад як у справу стварэння сувеніра — сімвала купальскага свята ў Александрыі, так і ў цэлым паўплываць на вывядзенне вытворчасці сувенірнай прадукцыі ў нашай краіне на новы ўзровень.

— Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») набывае сёння статус нацыянальнага брэнда, у пэўнай ступені такога ж маштабу, як Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ці рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі». І гэта рух у правільным накірунку. Мы прааналізавалі, як адзначаецца Купалле ў суседніх дзяржавах са славянскай асновай. Сёння толькі ў Беларусі гэтае свята мае падобны маштаб, што вельмі каштоўна. Узяўшы за аснову гэтую нашу глыбокую, прыгожую нацыянальную традыцыю, якая жывая ў Беларусі сёння і на побытавым узроўні, мы змаглі б умацаваць вытворчасць сувенірнай прадукцыі ў краіне. На жаль, пакуль ёсць пэўны яе дэфіцыт, і традыцыйныя беларускія сувенірныя вырабы, якія прапануюцца сёння замежным гасцям, не ў поўнай ступені адлюстроўваюць багацейшую гісторыю і этнічную культуру нашага народа, — сказаў Уладзімір Улаховіч.

Конкурс на лепшы сувенір купальскага свята «Александрыя збірае сяброў» праводзіцца ў некалькіх катэгорыях у залежнасці ад матэрыялаў вырабу, спектр якіх даволі шырокі — ад традыцыйных саломкі, дрэва, гліны да шкла, каменю, пап’е-машэ і іншых. Кожны ўдзельнік мае права падаць на конкурс не больш за тры сувеніры ў кожнай катэгорыі. Падрабязна з умовамі конкурсу можна пазнаёміцца на сайце www.cci.by.

Нагадаем, што у гэтым годзе свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») пройдзе 6—7 ліпеня ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Дарэчы, разам з конкурсам на лепшы сувенір сярод студэнцкай моладзі сёлета праводзіцца і конкурс на распрацоўку архітэктурна-дызайнерскага праекта добраўпарадкавання тэрыторыі зоны свята паблізу аграгарадка Александрыя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб’яўлены конкурс на лепшы сімвал свята ў Александрыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика