Таварыства аховы помнікаў прапануе узнавіць гістарычную забудову ў раёне Нямігі
26.03.2013 20:34
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя праектнай прапановы па ўзнаўленні жылой і грамадскай забудовы на тэрыторыі гістарычных Ніжняга і Мяснога рынкаў у цэнтры сталіцы, распрацаванай архітэктурнай групай Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПіК), прайшла 26 сакавіка ў Мінску. Участак, на якім прапаноўваецца ўзнавіць гістарычную забудову, уключае праезную частку вуліцы Багдановіча каля станцыі метро «Няміга» і бераг Свіслачы, а таксама з'езд з праспекта Пераможцаў і незабудаваны ўчастак побач са спарткомплексам «Працоўныя рэзервы». Раней, паводле слоў старшыні БДТАПіК Антона Астаповіча, тут была забудова Ніжняга і Мяснога рынкаў, часткова разбураная ў 1920-я гады, часткова — у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Прысутным паказалі кароткі відэаролік з дэманстрацыяй трохмернай праектнай мадэлі раёна забудовы. Астаповіч расказаў пра ўнікальныя будынкі, якія раней там знаходзіліся, у тым ліку пра пабудаваны ў канцы XVI стагоддзя будынак гарадскога суда — адну з пяці пабудоў, яшчэ да вайны ўнесеных у рэестр гісторыка-культурных каштоўнасцяў савецкага Мінска. Згодна з адказам Мінкультуры, БДТАПіК не падаў вынікаў комплексных навуковых даследаванняў. «Але яны ў нас ёсць, за выключэннем археалагічнай часткі», — запэўніў гісторык. Прэтэнзіі міністэрства таксама тычацца таго, што ў таварыства «няма дазволу на распрацоўку праектнай дакументацыі», што, на думку гісторыка, не так, бо форма падачы гэтай прапановы не прадугледжвае атрымання дазволу. Акрамя таго, Астаповіч палічыў дзіўным тое, што ў сваім адказе Мінкультуры спасылаецца на рэгламенты незацверджанага праекта па пераўтварэнні гістарычнага цэнтра Мінска. Відэа Сергей САЦЮК Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску прапануюць узнавіць гістарычную забудову ў раёне Нямігі
|
|