У Вілейцы знаёміліся з сучасным мастацтвам
27.03.2013
—
Новости Культуры
|
У нядзелю, 24 сакавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла лекцыя “Выяўленчае мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд асноўных паняццяў і накірункаў”. – Лекцыю правяла мастацтвазнаўца, музыказнаўца і філосаф Ала Вайсбанд, – расказала навуковы супрацоўнік музея Надзея Аўдзей. – Гэта лекцыя была як своеасаблівае падвядзенне вынікаў сумеснага праекта “Арт-Вілейка” выкладчыцы выяўленчага мастацтва гімназіі №2 Святланы Чабатар і краязнаўчага музея. Сабралася даволі шмат людзей: усе месцы былі занятыя. Ала Вайсбанд акрэсліла асноўныя накірункі мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя. Былі прадстаўлены рэпрадукцыі твораў мастакоў і кароткаметражныя дакументальныя фільмы пра іх – з нямецкай мовы перакладала Ала Вайсбанд. А напрыканцы паказалі вялікі фільм. Працягнецца размова аб мастацтве другой паловы 20-га стагоддзя 1 красавіка ў 17 гадзін у выставачнай зале музея. Ала Вайсбанд пазнаёміць з другой часткай лекцыі. Алесь ВЫСОЦКІ. Фота freeyork.org. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 24 сакавіка, у выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла лекцыя “Выяўленчае мастацтва другой паловы 20-га стагоддзя з вышыні птушынага палёту. Агляд...
|
|