“Батлейка” ўпершыню арганізоўвае Міжнародны фестываль. 21.by

“Батлейка” ўпершыню арганізоўвае Міжнародны фестываль

03.04.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ён пройдзе з 7 па 10 красавіка ў Маладзечне. Удзельнічаюць у ім адразу тры краіны – Украіна, Малдова ды Расія.

Ужо 23 гады, калі існуе тэатр, яго калектыў марыў правесці на падмостках сваёй сцэны міжнародны фестываль.

І вось цяпер упершыню тэатр лялек стаў натхняльнікам і арганізатарам Міжнароднай творчай акцыі “Тэатры свету – дзецям”. Мы называем гэтую акцыю міжнародным міні-фэстам.

Свой удзел пацвердзілі адразу тры краіны: Украіна – Нікалаеўскі дзяржаўны тэатр лялек, Расія – Тульскі дзяржаўны тэатр лялек і Малдова – кішынёўскі муніцыпальны тэатр лялек “Гугуцэ”.

У межах акцыі пройдуць і два дабрачынныя спектаклі для дзяцей Радашкавіцкай школы-інтэрната і Вілейскага сацыяльнага прытулку.

Тэатры з вялікім нецярпеннем чакаюць сустрэчы з беларускім гледачом, каб пазнаёміць са сваімі нацыянальнымі героямі і незвычайнымі казкамі. Кожны з акцёраў верыць, што менавіта яго спектакль запаліць яркія вясёлыя агеньчыкі ў вачах і душах кожнага дзіцяці.

Адразу пасля выступленняў у Маладзечне і Маладзечанскім раёне ўсе калектывы прадоўжаць акцыю ўжо ў Расіі ў горадзе Тула. А восенню тэатры зноў сустрэнуцца на гасціннай ўкраінскай зямлі ў горадзе Нікалаеў.

Таццяна ЧАЕЎСКАЯ, актрыса і загадчыца літаратурнай часткі тэатра “Батлейка”.

Фота Уладзіміра АСТАХНОВІЧА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ён пройдзе з 7 па 10 красавіка ў Маладзечне. Удзельнічаюць у ім адразу тры краіны – Украіна, Малдова ды Расія.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика