Свята дружбы, творчасці, міру
21.04.2013
—
Новости Культуры
|
VIII Міжнародны фестываль творчасці «Зямля пад белымі крыламі», які ў наступны панядзелак адкрыецца ў Мазыры, збярэ пад сваімі сцягамі 600 юных талентаў. Культурнае мерапрыемства прыкметна пашырае свае межы і становіцца прэстыжнай пляцоўкай для прапаганды беларускай і іншых нацыянальных культур, эстэтычнага выхавання моладзі, умацавання супрацоўніцтва і пашырэння міжнародных сувязей, падтрымкі лепшых дзіцячых калектываў і адораных выканаўцаў. Сёлета на сцэнічныя пляцоўкі Мазыршчыны ў рамках фестывальных дзей выйдуць прадстаўнікі адзінаццаці краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Эстоніі, Латвіі, Грузіі, Сербіі, Францыі, Кыргызстана, Малдовы. Журы міжнароднага форуму ўзначаліць мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, ураджэнец Гомельшчыны прафесар Міхась Дрынеўскі. Прафесіяналы ацэняць дасягненні канкурсантаў у намінацыях «Салісты-вакалісты», «Вакальныя групы», а таксама таленты юных артыстаў у народна-сцэнічным і эстрадным танцы. — У час фестывалю творчыя дэлегацыі прымуць удзел у мітынгу-рэквіеме, прысвечаным чарговай гадавіне чарнобыльскай трагедыі. Апрача таго, будуць арганізаваны іх выязныя выступленні ў аграгарадках Мазыршчыны, — адзначыў намеснік старшыні Мазырскага райвыканкама Фелікс Галюк. — Замежныя ўдзельнікі свята «Зямля пад белымі крыламі», у прыватнасці, пабываюць у населеных пунктах Скрыгалаў, Козенкі, Крынічны, Прудок, Рудня. Яны не толькі парадуюць вяскоўцаў сваёй творчасцю, але і самі далучацца да крыніц беларускай нацыянальнай культуры і побыту жыхароў Палескага рэгіёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мазыры адкрыецца фестываль «Зямля пад белымі крыламі» |
|