Гісторыя фестываля "Адна зямля", які пройдзе ў Маладзечне 9 чэрвеня
02.06.2013
—
Новости Культуры
|
![]() Глобус “Адна зямля” – пераходны сімвал фестывалю, які ад 2006 года перадаецца ад раёна-арганізатара наступнаму. Летась глобус перадалі маладзечанцам віляйчане. Фестываль “Адна зямля”Першы раз фестываль адбыўся 10 ліпеня 1999 года на стадыёне пасёлка Чысць у Маладзечанскім раёне. Старшыня журы – дырэктар Маладзечанскага музычнага вучылішча Рыгор Сарока. Ад 2000 года ў фестывалі ўдзельнічаюць прадстаўнікі Вілейшчыны і Смаргоншчыны, а да заснавальнікаў далучыліся аддзелы культуры Вілейскага і Смаргонскага райвыканкамаў. Ад 2002 года ўдзельнічаюць жыхары Астравеччыны. Заснавальнікам становіцца і аддзел культуры Астравецкага райвыканкама. У 2004 годзе да заснавальнікаў фестывалю далучаецца аддзел культуры Мядзельскага райвыканкама. Удзельнікамі могуць стаць і жыхары Мядзельскага раёна. Месцы правядзення фестывалю 1999 – Маладзечанскі раён, пасёлак Чысць 2000 – Валожын 2001 – Ашмяны 2002 – Астравецкі раён, вёска Рымдзюны 2003 – Смаргонь 2004 – Вілейка 2005 – Мядзел 2006 – Маладзечна 2007 – Валожын 2008 – Мядзел 2009 – Смаргонь 2010 – Ашмяны 2011 – Астравец 2012 – Вілейка Гімн фестывалю Гімн фестывалю напісалі паэтка Таіса Трафімава і кампазітарка Алена Атрашкевіч. Упершыню выкананы ў 1999 годзе ў Чысці: Зямля бацькоў – цудоўная зямля! Пашчасціла і мне тут нарадзіцца. Да скону дзён і зблізку, і здаля Табою, любы край, мне ганарыцца. Адна зямля ў нас з табой, адна, Дае нам сілы чыстая крыніца – Куды б мяне дарога ні вяла Табе хачу я нізка пакланіцца. Мой край рамонкаў, сініх васількоў, Тут плакаць і смяяцца можна ўволю. Тут сустракаюць дарагіх сяброў І песняй звонкаю, і хлебам-соллю! Уладальнікі Гран-пры 1999 – Дзмітры Мінько, Маладзечанскі раён 2000 – Дар’я Урызчанка, Маладзечанскі раён 2001 – Людміла Сінкевіч, Ашмянскі раён 2002 – Казімір Таўстыка, Вілейскі раён 2003 – Алеся Супрановіч, Вілейскі раён 2004 – Наталля Салава, Вілейскі раён 2005 – Алеся Кульша, Маладзечанскі раён 2006 – Аляксандр Салаўёў, Маладзечанскі раён 2007 – Віктар Выбарнаў, Маладзечанскі раён 2008 – Вікторыя Ількевіч, Вілейскі раён 2009 – Дзяніс Пацэвіч, Смаргонскі раён 2010 – Вольга Ільіч, Маладзечанскі раён 2011 – Анастасія Апанасенка, Маладзечанскі раён 2012 – Артур Міхайлаў, Маладзечанскі раён Прыз глядацкіх сімпатый Прыз глядацкіх сімпатый – спецыяльны прыз, заснаваны “Рэгіянальнай газетай”. Яго ўладальнікамі станавіліся 1999 – Юлія Іванчык, Маладзечанскі раён 2000 – Алеся Дзяржавец, Вілейскі раён 2001 – Іван Валадзько, Ашмянскі раён 2002 – Сяргей Сяўко, Астравецкі раён 2003 – Святлана Пушкарова, Валожынскі раён 2004 – Кацярына Цыгельнікава, Мядзельскі раён 2005 – Валеры Вязевіч, Мядзельскі раён 2006 – Мікалай Разановіч, Смаргонскі раён 2007 – Васіль Каспяровіч, Ашмянскі раён 2008 – Генадзь Чарняўскі, Валожынскі раён 2009 – Таццяна Анушэўская, Валожынскі раён 2010 – Аляксандр Жукоўскі, Ашмянскі раён 2011 – Вольга Касцюкевіч, Смаргонскі раён 2012 – Алеся Сяргейчык, Валожынскі раён Даведка “РГ”. “Адна зямля” – рэгіянальны фестываль-конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні, які праводзіцца па чарзе ў адным з раёнаў Беларускага Павілля і на Валожыншчыне: Маладзечанскім, Вілейскім, Мядзельскім, Валожынскім Мінскай вобласці і Смаргонскім, Ашмянскім, Астравецкім Гродзенскай вобласці. Падрыхтаваў Мікола ГАЙДУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль “Адна зямля” сёлета пройдзе на сцэне маладзечанскага амфітэатра 9 чэрвеня.
|
|