У Сцешыцах на Вілейшчыне пройдзе раённае свята Сёмухі
14.06.2013
—
Новости Культуры
|
У вёсцы Сцешыцы 23 чэрвеня адбудзецца раённае свята Сёмухі “Тройца, Тройца… – спеў даўніны ў карагодзе зеляніны!”. Пачнецца яно ў 13 гадзін. У першай частцы свята пакажуць абрад “Кумленне”, прагучаць траецкія песні, у другой – будзе канцэртная праграма. – Яна будзе насычана гумарам і цудоўнымі канцэртнымі нумарамі, – паведаміла метадыст Вілейскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Тамара Тышкоўская. – Усяго будзе каля сарака нумароў ад калектываў і выканаўцаў клубных устаноў горада і раёна. Удзельнікі свята пабачаць выставу народнай творчасці і вырабаў майстроў Вілейшчыны, для дзяцей арганізуюць гульнявую праграму. Аддзел інфармацыі. Фота www.flickr.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Сцешыцы 23 чэрвеня адбудзецца раённае свята Сёмухі “Тройца, Тройца… – спеў даўніны ў карагодзе зеляніны!”. Пачнецца яно ў 13 гадзін. |
|