Казка пра залацістую пяюху. 21.by

Казка пра залацістую пяюху

15.06.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З дзяцінства мы памятаем гэтыя радкі Карнея Чукоўскага аб прыгодах Мухі-Цакатухі:

Муха, Муха-Цокотуха,

Позолоченное брюхо!

Муха по полю пошла,

Муха денежку нашла.

Пошла Муха на базар

И купила самовар…

Падзеі, якія разгортваюцца пасля наведвання кірмашу, будзем адсочваць ужо пры дапамозе беларускай мовы. Пераклад дзіцячай паэмы зрабіла Таццяна Папова.

Муха, Муха-Цакатуха,

Залацістая пяюха!

Муха сцежкаю пайшла,

Муха грошыкі знайшла.

На кірмаш — глядзець тавар,

Там купіла самавар:

“Запрашаю, прусачкі,

На гарбатку й піражкі!”

Прусачкі спяшаліся,

Гарбаткі напіваліся,

А кузуркі —

Па тры кубкі

З абаранкам,

З малачком:

Сёння Муха-Цакатуха

Імянінніца!

Потым блошкі прыскакалі,

Боцікі прэзентавалі.

Боты незвычайныя,

Спражкі дужа файныя.

Завітала ў госці

Панначка пчала,

Сотавага мёду

Мушачцы дала...

“Ах, краса-мятлушачка,

Ешце булку з макам.

Ці не даспадобы вам

Нашыя прысмакі?”

Раптам нейкі сівачок-павучок

Муху — цап! —

І пацягнуў у куток.

Хоча бедную забіць,

Цакатуху загубіць!

“Дарагія госці, памажыце!

Злодзея ліхога засячыце!

І карміла я вас,

І паіла я вас,

Не пакіньце мяне

У смяротны мой час!”

Ды жукі-чарвякі

Забаяліся,

Па кутах хто куды

Пахаваліся:

Пчолкі —

У кашолкі,

Жук —

У капшук,

А богаўкі пад ложкі —

Берагуць свае ножкі.

І ніхто не вядзе

Нават вухам:

Прападай-памірай,

Цакатуха!..

Тут сёння і ставім кропку. Вядома, фінал у казкі аптымістычны. А ў наступны раз, спадзяёмся, зноў нешта цікавае пашукаем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит в переводе на белорусский язык «Муха-Цокотуха»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика