Хоць гапак, хоць кракавяк
18.06.2013
—
Новости Культуры
|
У пятніцу беларусам прапануюць пабываць у XVIII—XIX стагоддзях. Традыцыйна ў канцы чэрвеня ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна будуць адзначаць «Сонцаварот». Арганізуе мерапрыемства Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту. — У гэтым годзе гулянне сумясціць у сабе элементы трох свят: Купалля, Русальнай нядзелі і Сёмухі, — расказвае Ірына Марчанка, загадчык аддзела маркетынга Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. — Наведвальнікі змогуць пабываць на рынку XVIII—XIX стагоддзяў, прайсці майстар-клас па пляценні вянкоў і нават паспрабаваць шчасця, шукаючы папараць-кветку. Будзе працаваць тут і этнадыскатэка, дзе навучаць танцаваць лявоніху, кракавяк, гапак, польку. Яшчэ адна асаблівасць «Сонцавароту» — дрэс-код: беларускае нацыянальнае адзенне. — Звычайна ідэю са строямі падтрымлівае шмат людзей, — працягвае Ірына Марчанка. — Але часцей за ўсё госці чамусьці апранаюць толькі адзін з элементаў касцюма, напрыклад кашулю або спадніцу. Таму на сайце музея мы выклалі падрабязную інструкцыю таго, што ўключае ў сябе нацыянальны строй. Нават прапісалі, як у дзяўчын павінны быць сабраны валасы. Пройдзе «Сонцаварот» з 18.00 да 23.00. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу беларусам прапануюць пабываць у XVIII—XIX стагоддзях
|
|