Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова "Жывая мова". 21.by

Мінску адбылася прэзентацыя кнігі Юрася Бушлякова "Жывая мова"

24.07.2013 14:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вечарам 23 ліпеня ў Мінску адбылася прэзентацыя кнігі супрацоўніка "Радыё Свабода" Юрася Бушлякова "Жывая мова", піша БелаПАН.

Гэта зборнік практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на "Радыё Свабода" аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Выданне ўбачыла свет да саракавін з дня заўчаснай смерці аўтара.

"Мова далей жыве і развіваецца, пакуль хоць адзін чалавек размаўляе на гэтай мове, — падзяліўся з БелаПАН супрацоўнік "Радыё Свабода" Валер Каліноўскі, які быў вядучым прэзентацыі. — Юрась Бушлякоў, які пісаў гэту кнігу да апошніх хвілін свайго жыцця, жыў беларускай мовай, гаварыў на ёй, удасканальваў яе. І пасля яго людзі будуць працаваць над мовай, а галоўнае — прыгожа гаварыць на ёй. Думаю, крытычная маса носьбітаў мовы ў нас захавалася, да яе цягнецца моладзь. Калі вы прыгадаеце, што было ў канцы савецкай улады і што зараз — відавочны вялікі прагрэс. Нягледзячы на тое што няма дзяржаўнай падтрымкі, што ўлада ставіцца да мовы як да нечага фальклорнага, неабавязковага, грамадства і мова супраціўляюцца, і мова выжыве. Думаю, што так лічыў і Юрась Бушлякоў".



Андрэй КОРСАК
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
В Минске презентована книга Юрася Бушлякова «Жывая мова»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика