“Не шукайце скарбы каля поля ці лесу, шукайце іх па берагах рэк”. 21.by

“Не шукайце скарбы каля поля ці лесу, шукайце іх па берагах рэк”

04.08.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Прадоўжым знаёмства з найцікавейшымі экспанатамі Вілейскага краязнаўчага музея. Сёння ад старшага навуковага супрацоўніка Вольгі Коласавай даведаемся пра сапраўдны скарб:

“На што абавязкова звяртаюць увагу нашы наведнікі – вось на гэты манетны скарб. Знойдзены ён у 1976 годзе каля Касцяневічаў. Там недалёка рака Сэрвач, прыток Віліі. Чаму я кажу: “Не шукайце скарбы каля поля ці лесу – там амаль не знойдзеце. Шукайце скарбы па берагах рэк”. Таму што рэкі раней былі асноўнымі гандлёвымі шляхамі. Сярод іх наша Вілія і яе прытокі. Невыпадкова гэты скарб знойдзены на беразе ракі Сэрвач.

У гэтым скарбе каля тысячы манет: грошы, соліды, трохграшовікі. Цікава, што тут знаходзіцца шмат фальшывых манет: ужо на той час былі кустары-фальшываманетчыкі, якія падраблялі грошы.

У скарбе ляжалі два срэбныя пярсцёнкі і дзве срэбныя манеты 16 стагоддзя. На іх упершыню выбіты вершнік з кап’ём – адкуль і пайшла назва капейка. У зале мы іх не бачым, таму што для гэтых экспанатаў патрабуюцца асаблівыя ўмовы экспанавання і захоўвання”.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадоўжым знаёмства з найцікавейшымі экспанатамі Вілейскага краязнаўчага музея. Сёння ад старшага навуковага супрацоўніка Вольгі Коласавай даведаемся пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика