Мастацтва спалучэнняў . 21.by

Мастацтва спалучэнняў

15.08.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На адкрыцці фестывалю Юрыя Башмета ў Мінску Канстанцін Хабенскі будзе чытаць вершы

На адкрыцці VIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета, якое адбудзецца 2 кастрычніка ў Вялікай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі, народны артыст Расіі Канстанцін Хабенскі будзе чытаць вершы Уладзіміра Маякоўскага. Паэзія будзе суправаджацца ігрой камернага ансамбля «Салісты Масквы» пад кіраўніцтвам Юрыя Башмета, паведамілі БЕЛТА ў аргкамітэце фестывалю.

Увазе гледачоў у філармоніі таксама прадставяць выставу лепшых карцін сучасных беларускіх мастакоў. У гэтым годзе арганізатары фестывалю абяцаюць шмат сюрпрызаў і незвычайных спалучэнняў розных відаў мастацтва, такіх, да прыкладу, як ужо вядомыя праекты «Класіка сустракае джаз», «Класіка сустракае РОК!», «Музыка і Цырк».

Фестываль, які ўпершыню адбыўся ў 2006 годзе, праводзіцца пад патранажам беларускага Прэзідэнта і арыентаваны на аб’яднанне творчых сіл Беларусі, Расіі і іншых краін. Штогод ён збірае выдатных артыстаў сучаснасці. Дзякуючы фестывалю ў маладых таленавітых музыкантаў ёсць магчымасць выступіць на адной сцэне з сусветна вядомымі выканаўцамі.

Аўтарам ідэі фестывалю Башмета і яго мастацкім кіраўніком стаў беларускі піяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, выпускнік Каралеўскай акадэміі музыкі Лондана Расціслаў Крымер. Ганаровым сустаршынёй арганізацыйнага камітэта фестывалю з’яўляецца народны артыст Расіі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і Расіі Юрый Башмет.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хабенскі прачытае вершы на адкрыцці фестывалю ў Мінску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика