Сёння ў Смаргонскім музеі адкрылася выстава самадзейнага мастака. 21.by

Сёння ў Смаргонскім музеі адкрылася выстава самадзейнага мастака

04.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ад сёння, 4 верасня, у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе экспазіцыя мастака са Смаргоншчыны Анатоля Хараўца. Працягнецца яна да канца верасня.

Сярод 27 прац пераважная большасць ­­– пейзажы. Магчыма, карцін паболее, калі мастак здолее іх давезці.

– Нарадзіўся Анатоль Харавец на Ашмяншчыне, – распавядае галоўны захавальнік музея Павел Картавік. – Пасля школы паступіў у Віленскае мастацкае вучылішча. Але давучыцца не атрымалася, бо забралі ў армію. Потым мастак пайшоў зарабляць грошы. Цяпер ён працуе слесарам-інструментальшчыкам. На Смаргоншчыне жыве ўжо каля 20 гадоў.

Сваю першую карціну Анатоль Харавец намаляваў яшчэ ў 1974 годзе. Але яна не захавалася.

Гэтая персанальная выстава ўжо трэцяя для мастака. Першая адбылася ў 2007 годзе, другая – у 2011 годзе.

Настасся РОЎДА.

Фота s2.goodfon.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ад сёння, 4 верасня, у Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі працуе экспазіцыя мастака са Смаргоншчыны Анатоля Хараўца. Працягнецца яна да канца верасня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика