I зноў «Белазаўскі акорд»
05.09.2013
—
Новости Культуры
|
У чарговы раз на сцэне Палаца культуры БелАЗа пройдзе захапляльнае творчае спаборніцтва. Штогадовы рэспубліканскі конкурс маладых эстрадных выканаўцаў «Белазаўскі акорд» пройдзе ў Жодзіне 28—29 верасня — сёлета ўжо дванаццаты. З першых крокаў ён узяў курс на выяўленне новых таленавітых выканаўцаў, папулярызацыю беларускай песні, што з поспехам робіць усе гэтыя гады. Дарэчы, у рэпертуары кожнага ўдзельніка абавязкова павінна быць песня на беларускай мове. «Белазаўскі акорд» дапамог раскрыцца, адчуць подых вялікай сцэны многім выканаўцам. Вось і зараз да яго актыўна рыхтуюцца і арганізатары, і артысты. А ўжо напрыканцы месяца мы пабачым, чым на гэты раз здзівяць гледачоў і журы маладыя таленты з Мінска, Магілёва, Гомеля, Барысава, Жодзіна, Ліды, Пружан, а таксама з Украіны і Расіі. Мяркуецца, што творчае спаборніцтва пройдзе ў два этапы — конкурсны дзень і гала-канцэрт з цырымоніяй ўзнагароджвання. А ацэньваць пачынаючых артыстаў будуць Анатоль Ярмоленка, Эдуард Зарыцкі, Уладзімір Карызна, Віктар Бабарыкін, Аляксандра Кірсанава. Выканаўцы, што пройдуць у фінал, будуць мець гонар выканаць праграму з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жодзіна прымае конкурс маладых эстраднікаў «Белазаўскі акорд»
|
|