Заміж персідскага ўзора. 21.by

Заміж персідскага ўзора

19.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Абласное свята творчасці, народнай спадчыны і таленавітых людзей Міншчыны адбудзецца ў Слуцку 21 верасня.

Яно атрымала назву «Слуцкія паясы», бо ладзіцца з мэтай развіцця і прапаганды традыцыйнага мастацтва і ў рамках Дзяржаўнай праграмы адраджэння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі на 2012—2015 гады.

Адметнай падзеяй стане навукова-практычная канферэнцыя «Беларускі пояс: гістарычныя шляхі і сучасная практыка». А на пляцоўцы каля фабрыкі мастацкіх вырабаў «Слуцкія паясы» на ву-ліцы Тутарынава будзе арганізаваны майстар-клас па пляценні і ткацтве паясоў.

На свята збяруцца каля 500 майстроў-умельцаў з розных рэгіёнаў Міншчыны. На спецыяльных пляцоўках будуць арганізаваны выставы па больш чым 20 відах дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Госці змогуць пазнаёміцца з сапраўднымі брэндамі Мінскай вобласці: капыльскімі і старадарожскімі ручнікамі, лагойскай і івянецкай керамікай, клецкай і маладзечанскай лазой, вілейскай і мядзельскай разьбой па дрэве.

У час свята пройдзе конкурс «Беларуская лялька», будуць працаваць канцэртныя пляцоўкі, дзе выступяць лепшыя народныя і фальклорныя калектывы вобласці. Сапраўдным падарункам для случчан і гасцей горада стане выступленне народнага хору «Купалінка» з Рэспублікі Комі і Нацыянальнага акадэмічнага хору імя Цітовіча.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слуцку 21 верасня адбудзецца свята «Слуцкія паясы»
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика