Мядзельскія пенсіянеркі сустрэліся з Марыяй Захарэвіч. 21.by

Мядзельскія пенсіянеркі сустрэліся з Марыяй Захарэвіч

29.09.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Марыя Захарэвіч

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 18 верасня прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Задушэўная размова”.

У ім аб'яднаны жанчыны, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Яны ладзяць розныя мерапрыемствы, сустракаюцца з цікавымі людзьмі. На гэты раз госцем стала народная артыстка Беларусі, актрыса Нацыянальнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Марыя Захарэвіч. Яна ураджэнка вёска Навасёлкі, якая зараз уваходзіць у межы Мядзела.

Марыя Георгіеўна расказала пра свой жыццёвы і творчы шлях, пра ўдзел у навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподня, і пра тое, як некалі давялося выбіраць паміж тэатрам і тэлебачаннем:

– Калі была на трэцім курсе, адкрылася наша беларускае тэлебачанне. Я была ў ліку першых дыктараў – праходзіла, як кажуць цяпер, кастынг. Вядома, не было чаго апранаць. Адзін вечар брала кофтачку ў адной дзяўчыны, другі – у іншай, каб нешта памяняць. Але калі прыйшла пара вырашаць – тэатр ці тэлебачанне, то, канешне, выбрала тэатр. А напачатку працаваць на тэлебачанні падабалася, бо ў маіх Навасёлках ужо быў тэлевізарчык у некага, і мяне бачылі бацькі і цёткі. А пасля мне гэта стала ўжо нецікава.

А вось з радыё актрыса супрацоўнічала доўга і плённа: яе голас гучыць у шматлікіх інсцэніроўках твораў беларускай літаратуры. Прыемна зямлячцы, што менавіта па голасе яе часта і пазнаюць:

– Калі прыязджаеш у самую глухую вёсачку любой вобласці, выступаеш, загаворыш – падыходзіць цётачка, пытаецца: “А ці не Марыя гэта Захарэвіч?”. І атрымліваеш такія словы ўдзячнасці… А для мяне гэта самы вялікі падарунак. То, канешне, па тэатры ніхто можа асабліва і не пазнаў бы: не ўсе могуць у тэатрах бываць.

Марыя Захарэвіч адказала на пытанні жанчын, успомніла акцёраў, з якімі даводзілася працаваць, прадэкламавала вершы Максіма Танка, Рыгора Барадуліна і іншых паэтаў. А мядзяльчанка Ірына Міклушова прачытала верш Аркадзя Нафрановіча, прысвечаны Марыі Захарэвіч.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Танка 18 верасня прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Задушэўная размова”.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика