Розыгрыш квіткоў на спектакль "За двума зайцамі" ў драмтэатры Гродна. 21.by

Розыгрыш квіткоў на спектакль "За двума зайцамі" ў драмтэатры Гродна

23.10.2013 17:04 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

AFISHA.TUT.BY сумесна з Гродзенскім драмтэатрам запрашае ўсіх на прагляд прэм'ернага спектакля "За двума зайцамі" рэжысёра Міхала Краснабаева (рэжысёра-пастаноўшчыка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра ім. Я.Коласа, г.Віцебск) 3 лістапада, а таксама прапануе паўдзельнічаць у конкурсе і выйграть запрашальны квіток на прэм'еру на дзве асобы.

Як атрымать квіточкі? Усё вельмі проста: неабходна прыслать правільны адказ на пытанне на нашую e-mail-скрыню konkurs-region@tut.by. Хто першы дашле правільны адказ, той і перамог. Пытанне з'явіцца на старонцы навіны заўтра (24 кастрычніка). З пераможцам рэдакцыя AFISHA.TUT.BY звяжыцца і паведаміць, як можна забрать свой прыз. АБАВЯЗКОВА пазначайце ў e-mail ваш кантактны нумар тэлефона.

П'еса "За двума зайцамі" была напісана ў XIX стагоддзі ўкраінскім пісьменнікам і тэатральным дзеячам Міхайлам Старыцкім.

Нягледзячы на час напісання камедыі, яна будзе сучасная заўсёды. Людзі любяць выдаваць сябе за тых, кім яны не з'яўляюцца. Сын цырульніка Свірыд Голахвосты як раз спрабуе выглядаць адукаваным і "прасунутым" чалавекам, "джэнтэльменскага" выгляду. Прайграўшыся ў карты, ён вырашае паправіць свае справы, ажаніўшыся на багатай нявесце Проне Пракопаўне Сярко. Ён ужо ўяўляў сабе, якое шыкоўнае жыццё пачнецца на нявесціны грошы… Аднак, у гісторыю ўмешваецца цётка Проні, якая прагне выдаць замуж за "багатага пана" Голахвостага сваю дачку Галю.

Чым усё гэта абернецца, гледачы убачаць на спектаклі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
AFISHA.TUT.BY сумесна з Гродзенскім драмтэатрам запрашае ўсіх на прагляд прэм'ернага спектакля "За двума зайцамі" рэжысёра Міхала Краснабаева (рэжысёра-пастаноўшчыка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика