Па поўнай праграме
24.10.2013
—
Новости Культуры
|
Беларускія фільмы будуць прадстаўлены ва ўсіх конкурсных катэгорыях «Лістапада-2013» Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» сёлета ўпершыню будзе прадстаўлена ва ўсіх асноўных конкурсных праграмах юбілейнага, XX Мінскага Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». Так, на конкурс ігравога кіно заяўлена карціна «Роля» рэжысёра Канстанціна Лапушанскага сумеснай вытворчасці Беларусі, Расіі, Фінляндыі і Германіі. Сёлета яна ўдзельнічала ў асноўным конкурсе 35-га Маскоўскага Міжнароднага кінафестывалю. Чорна-белая арт-хаўсная драма, за выключэннем некалькіх натурных сцэн, была практычна цалкам знята ў Беларусі. Сюжэтная лінія такая. Акцёр Мікалай Еўлахаў спрабуе бегчы ад пажарышчаў Грамадзянскай вайны ў складзе белагвардзейскага эшалона, але цягнік і ўсе яго пасажыры трапляюць у рукі чырвонаармейцаў пад камандаваннем Ігната Плотнікава. Абыходзячы шарэнгу палонных, ён асабіста вызначае, каго расстраляць, а каго памілаваць. Аднак, параўняўшыся з Еўлахавым, камандзір заўважае: яны падобныя адзін на аднаго як дзве кроплі вады. Збянтэжаны камандзір адкладвае прыняцце рашэння, але сам неўзабаве гіне ў баі. Еўлахаў, які апынуўся на мяжы жыцця і смерці, які перажыў сустрэчу з двайніком і яго гібель, лічыць тое, што адбылося, знакам, дасланым Богам. Стаўшы знакамітым артыстам, які дасягнуў усіх вышынь сваёй прафесіі, ён вызначае перад сабой складаную задачу — сыграць ролю загінуўшага камандзіра Плотнікава. Пражыць яго жыццё. Па-сапраўднаму. Да самага канца... Галоўную ролю ў карціне сыграў расійскі акцёр Максім Суханаў. Новая поўнаметражная ігравая карціна беларускага рэжысёра Алены Туравай «Кіндэрвілейскі прывід» адкрые праграму конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзік». Стужка, якая спалучае ў сабе розныя жанры: гатычную камедыю, хорар, фэнтазі, сямейнае кіно і нават меладраму, — створана па матывах навэлы Оскара Уайльда «Кентэрвільскі прывід» і распавядае пра прыгоды сям’і няўдалага бізнесмена Косціка, які атрымаў у спадчыну стары дом пад Вілейкай... з сапраўднымі прывідамі. У асноўным конкурсе дакументальнага кіно ўдзельнічае фільм «Музыка ваенная», зняты Галінай Адамовіч. Ён расказвае пра Марка Мермана, выпускніка філалагічнага факультэта БДУ, які ў сярэдзіне 1980-х прыйшоў у аўтарскую песню. Сёння Марк Мерман вядомы бард і паэт, у яго творчым актыве больш за сто песень, ён жыве ў ЗША, але часта прыязджае ў Мінск. Фільм, дзе канцэртныя нумары перапляліся з хронікай, дакументальныя кадры — з інтэрв’ю, уяўляе сабой разважанне паводле песень Марка Мермана і разам з Маркам Мерманам. Акрамя таго, шэраг беларускіх дакументальных стужак будуць паказаны ў пазаконкурснай праграме. Сярод іх — карціна «Крокі над вадой» рэжысёра Юрыя Цімафеева, якой нададзены сёлета фестывальны статус нацыянальнай прэм’еры. Фільм распавядзе пра мастака-інваліда Анатоля Галушку. Цяжкая траўма пазваночніка пасля заліхвацкага скачка з берага ў раку Шчару не пакінула яму надзей застацца ў жывых. Але Анатоль выжыў і знайшоў сэнс свайго існавання — пачаў пісаць карціны. На сённяшні дзень імя жыхара вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна Анатоля Галушкі ўключана ў спіс Сусветнай асацыяцыі мастакоў-інвалідаў, якія малююць зубамі і нагамі. Творчасць Анатоля нагадвае пра тое, што немагчымае магчыма, і ўсяляе надзею многім людзям, якія страцілі сэнс жыцця. Сем мультфільмаў падрыхтавана для пазаконкурснага паказу анімацыйных стужак. Дарэчы, у час кінафестывалю адбудзецца ўрачыстая цырымонія гашэння першай у гісторыі беларускага кіно і беларускай пошты юбілейнай серыі паштовых марак, прысвечанай 40-годдзю беларускай анімацыі. Блок складаецца з васьмі марак, на якіх намаляваны фрагменты мультфільмаў вядомых беларускіх кінарэжысёраў. Нагадаем, юбілейны, XX Мінскі Міжнародны кінафестываль «Лістапад» адбудзецца ў Мінску з 1-га па 8 лістапада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія фільмы будуць прадстаўлены ва ўсіх конкурсных катэгорыях «Лістапада-2013»...
|
|