Аўтаматызаваны сырзавод. 21.by

Аўтаматызаваны сырзавод

09.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сучасная лінія па вырабу цвёрдых і паўцвёрдых сыроў іспанскай кампаніі, у адкрыцці якой прымаў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, аўтаматызавана на 98 працэнтаў: ад прыёмкі сыравіны і да адгрузкі гатовай прадукцыі. Многае прыменена ўпершыню ў Беларусі. Гэта станцыя апрацоўкі прадукцыі супраць цвілі, аўтаматычнае вакуміраванне, сістэма ўсадкі, выспяванне сыроў у пластыкавых скрынках і іншае. Так, 3 камеры выспявання ўмяшчаюць адначасова 2,5 тысячы тон прадукцыі.

Усяго завод будзе выпускаць да 40 відаў сыроў, і не толькі іх.

Спазналі «рэвалюцыйныя» змены не толькі галоўны вытворчы корпус завода, але і ўся інфраструктура. Пабудаваны новая кацельня на прыродным газе і рэзервовым катлом на салярцы, кампрэсарныя, помпавая станцыя, ачышчальныя, склады. На ўсё пайшло 230 мільярдаў рублёў. У выніку магутнасць прадпрыемства вырасла ў 5 разоў. Калі раней тут выраблялі 2 тоны сыроў у суткі, то цяпер — 10 тон. Абслугоўваючага персаналу прыбавілася на 20 чалавек: з 80 да 100.

Прадукцыя Браслаўскага філіяла «ААТ «Глыбоцкі малочна-кансервавы камбінат» арыентавана на экспарт, у асноўным у Расію і Казахстан, дзе ёсць свае прадстаўніцтвы і гандлёвая сетка.

Святлана ЗАЛЕССКАЯ, «БН»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сучасная лінія па вырабу цвёрдых і паўцвёрдых сыроў іспанскай кампаніі, у адкрыцці якой прымаў удзел старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика