Джаз і толькі джаз!
09.11.2013
—
Новости Культуры
|
У Чысці гучала вытанчаная музыка. Гэты пасёлак у Маладзечанскім раёне вельмі адметны ў розных накірунках. І адзін з іх — насычанае культурнае жыццё, якое далёка не заўсёды ўласціва населеным пунктам такога кшталту. Вось і днямі там прайшоў ІІ фестываль «Міншчына сустракае джаз». Гэта чарговае творчае дзецішча і яшчэ адна ўдала распачатая традыцыя заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі» пад кіраўніцтвам народнага артыста рэспублікі, прафесара Міхаіла Фінберга. Маэстра і знакаміты калектыў прэзентавалі новую канцэртную праграму «Джаз, джаз, джаз!» Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Чысці прайшоў ІІ фестываль «Міншчына сустракае джаз»
|
|