Смаргонскі музей рыхтуе выставу па нумізматыцы і баністыцы, якая яшчэ ніколі не экспанавалася. 21.by

Смаргонскі музей рыхтуе выставу па нумізматыцы і баністыцы, якая яшчэ ніколі не экспанавалася

13.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Выстава па нумізматыцы (гісторыя манетнай чаканкі і грашовага абароту) і баністыцы (гісторыі грашовых знакаў і бонаў) запрацуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў снежні.

Гэта фондавая калекцыя яшчэ ніколі не экспанавалася.

Музею даводзіцца не проста, бо няма патрэбнага выставачнага абсталявання і супрацоўнікі ўсё рыхтуюць самі, распавяла дырэктар музея Любоў Белуш. Цяпер якраз ствараюць планшэты.

Музей прадставіць вялікую каштоўную калекцыю. Сярод экспанатаў манеты з розных краін ад часоў ВКЛ да сённяшняга дня. Ёсць і вельмі рэдкія, якія амаль нідзе не пабачыш. Папяровыя грошы прадстаўленыя ад канца 19 стагоддзя.

Як адзначыла Любоў Белуш, музей будзе імкнуцца не толькі паказаць экспанаты, але і расказаць пра іх гісторыю. Плануецца змясціць старыя тэматычныя фотаздымкі і актыўна ўжываць мультымедыя.

Настасся РОЎДА.

фота zastavki.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава па нумізматыцы (гісторыя манетнай чаканкі і грашовага абароту) і баністыцы (гісторыі грашовых знакаў і бонаў) запрацуе ў гісторыка-краязнаўчым музеі ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика