У вілейскім каледжы паказалі “Даліну руж” і “Хуткасць свету”
19.11.2013
—
Новости Культуры
|
14 лістапада ў прафесійна-тэхнічным каледжы прайшло шоу дызайнерскага майстэрства “Формула моды ў фармаце FM”. Падчас праекта прадставілі калекцыю вечаровых сукенак “Даліна руж” і калекцыю мастацкага роспісу па целе “Хуткасць свету”. Калекцыі распрацавалі, зрабілі і паказалі навучэнцы, выкладчыкі і майстры вытворчага навучання па спецыяльнасцях “Тэхналогія швейнай вытворчасці” і “Цырульніцкае майстэрства і дэкаратыўная касметыка”. – Мода мяняецца штодзень, – кажа педагог-арганізатар Святлана Мацукевіч. – Добра гэта ці дрэнна? Ды па-рознаму. Але ёсць у гэтым модным калейдаскопе і тое, што будзе запатрабавана ўвесь час. І на першым месцы – мода на сапраўдных спецыялістаў сваёй справы, майстроў, універсалаў, якія валодаюць сваёй прафесіяй. Таму наша формула моды такая: майстэрства, памножанае на прафесіяналізм і любоў да прафесіі. У цэнтры – дырэктар каледжа Ігар Кіцікаў. Аддзел інфармацыі. Фота Святланы МАЦУКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 лістапада ў прафесійна-тэхнічным каледжы прайшло шоу дызайнерскага майстэрства “Формула моды ў фармаце FM”.
|
|