На Шаркаўшчыне прыжыўся «Шарачок».... 21.by

На Шаркаўшчыне прыжыўся «Шарачок»...

26.11.2013 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У МІНУЛУЮ пятніцу ўдзельнікі раённага свята міжволі затрымліваліся ў файе раённага Дома культуры ля фігуркі вясёлага, добразычлівага гноміка «Шарачок». Згодна з легендай, даўным-даўно бацька падзяліў спадчыну сярод трох сыноў. Самы меншы, Шарачок, пабудаваўся ў полі, ля крынічкі, куды людзі хадзілі ў розную пару года наталіць смагу. А мясцовасць гэту з таго часу называюць Шаркаўшчынай.

Кажуць, што ў Год турызму «Шарачок» стане брэндам раёна. Тым больш што праз яго ляжыць прамы шлях на славутую азёрную Браслаўшчыну. На выставе, якую арганізавалі сельскія Саветы, ужо сёння можна было ўбачыць, што будзе прапанавана гасцям: вырабы народных умельцаў, нарыхтоўкі з гародніцы, стравы нацыянальнай кухні. Апошнімі шчодра частавалі лепшых прадстаўнікоў вёскі.

Самую вялікую дэлегацыю, каля двух дзясяткаў чалавек, прывёз дырэктар ААТ «Шаркаўшчынскі агратэхсервіс» Аляксандр Варона. І гэта невыпадкова. У розных намінацыях працаўнікі гаспадаркі заявілі пра сябе. Гэта аператары па адкорму буйной рагатай жывёлы Венедзікт Пяцько і Анжэла Сямёнава, якія дабіліся амаль кілаграмовых сутачных прываг, аператары машыннага даення Алена Рачыцкая і Святлана Аляксеева, вадзіцель Рыгор Яфімаў, механізатар Віктар Пяткевіч і іншыя.

Больш за ўсіх, звыш за 30 цэнтнераў з гектара, сабралі ў ААТ «Даватарскі». Безумоўна, значная заслуга ў гэтым галоўнага агранома Паўла Яфімава. Ягоны стаж на гэтай ніве — чатыры дзясяткі год. Стаўку цяпер робіць на пшаніцу, якую ў мінулым стагоддзі прадавалі нават у Канаду.

Ізноў здзівілі, іначай не скажаш, хлебаробы ААТ «Жвіранка». Яны занялі першае месца ў вобласці і трэцяе ў рэспубліцы па піваваранаму ячменю, прадаўшы яго 650 тон і перакрыўшы тым самым заданне. Гаспадарку не так даўно ўзначаліў Сяргей Чапроўскі, які да гэтага быў намеснікам дырэктара ў агратэхсервісе і мае тры вышэйшыя адукацыі. Але як сам Сяргей заяўляе, што самая галоўная акадэмія для яго — чацвёртая: на фермах і ў полі!

І Сяргей Чапроўскі, і Павел Яфімаў былі ўдзельнікамі сёлетніх рэспубліканскіх «Дажынак».

Ну а тых перадавікоў, што не трапілі на «Дажынкі», ушаноўвалі на раённым свяце. Толькі ганаровымі граматамі райвыканкама і каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны 90 чалавек. У іх ліку камбайнеры Юрый Ардынскі, Пётр Чарняўскі, Анатоль Грыгаровіч, Валянцін Яшчанка, Дзяніс Кляпко, Ілля Квяткоўскі, механізатары Аляксандр Кірэй, Мікалай Шабан, Міхаіл Самазванаў, Дзмітрый Ліпскі, аператары машыннага даення Іна Самуль, Вольга Валеўка, Таццяна Рудак і іншыя. Не абыйшлі ўвагай і ветэранаў: былога першага сакратара райкама партыі Мечыслава Сезянеўскага, былых старшынь калгасаў Пятра Чабатаронка, Нікадзіма Протаса, Сцяпана Пармона, Вадзіма Мядзельца, Алега Ліпскага, Пятра Рубніковіча, Міхаіла Іванова.

Доўгімі апладысментамі віталі прысутныя на сцэне Паўла Пальчэха, намесніка дырэктара па будаўніцтву ААТ «Жвіранка». Напярэдадні ён атрымаў медаль «За працоўную доблесць». Гэты няўрымслівы чалавек, выкарыстоўваючы падрад, сэканоміў дзясяткі мільярдаў рублёў на ўзвядзенні аб’ектаў жывёлагадоўлі. У раёне рэканструяваны цэлы шэраг фермаў і вядзецца будаўніцтва новых. Інвестыцыі ў галіну склалі 124 мільярды рублёў.

...Закончылася свята выдатным канцэртам мясцовых майстроў сцэны: народнага вакальнага калектыву «Лужкоўскія песняры», Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, аматарскага аб’яднання авангарднай моды «Гармонія», узорнага дзіцячага цыркавога калектыву «Мара» і іншых.

А яшчэ была выказана ўдзячнасць члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральнаму дырэктару сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка» Мікалаю Мартынаву, які прэзентаваў вяскоўцам партыю  абутку.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У МІНУЛУЮ пятніцу ўдзельнікі раённага свята міжволі затрымліваліся ў файе раённага Дома культуры ля фігуркі вясёлага, добразычлівага гноміка «Шарачок». Згодна з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика