Падарунак ад маршала
05.12.2013
—
Новости Культуры
|
Універсітэт імя Францыска Скарыны атрымаў кнігу ўспамінаў Дзмітрыя Язава. Унікальны падарунак з аўтографам — кніга «Бітва пад Масквой. Нараджэнне палкаводцаў» — папоўніў калекцыю культурна-асветніцкага цэнтра «Патрыётыка», што дзейнічае пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны. Яе аўтар — франтавік і буйны ваеначальнік Дзмітрый Язаў, адзіны з сёння жывых маршалаў Савецкага Саюза (дарэчы, гэта званне ён атрымаў апошнім пры існаванні вялікай краіны). Пра трагедыю вайны, часы ваеннага ліхалецця і герояў вызвалення народаў ад карычневай чумы распавядае аўтар у кнізе, якая прэзентавана студэнтам і выкладчыкам універсітэта. — Несумненна, кніга «Бітва пад Масквой. Нараджэнне палкаводцаў» прыкметна пашырыць уяўленні чытачоў, перш за ўсё — моладзі, аб тым, што такое вайна, дазволіць выразна асэнсаваць, якой цаной здабыта Перамога. У кантэксце мерапрыемстваў, звязаных з 70-годдзем вызвалення Гомельшчыны, гэты падарунак сімвалічны і вельмі дарагі, — падкрэсліў загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры Іван Афанасьеў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Універсітэт імя Скарыны атрымаў кнігу ўспамінаў Дзмітрыя Язава
|
|