У чым феномен старажытнай музыкі?
13.12.2013
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя манаграфіі «Феномен белорусского музыкального искусства XVII в.» доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІПСА» Людмілы Сідаровіч адбылася ў інфармацыйна-выставачным цэнтры Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі.
Навуковая праца прысвечана вывучэнню рукапіснага нотнага зборніка кантаў і танцаў «Полацкі сшытак», створанага ў беларуска-польскім рэгіёне ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзяў. Адзіны экземпляр «Полацкага сшытка» знаходзіцца ў бібліятэцы Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве. Мікрафільм з копіяй унікальнага помніка беларускага музычнага мастацтва захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі. Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавалі да імпрэзы выстаўку «Старонкі гісторыі музычнай культуры Беларусі», на якой прадстаўлены адпаведныя дакументы XVII—XXI стагоддзяў. Асаблівую ўвагу наведвальнікаў прыцягвалі рэдкія старадрукі — «сучаснікі» «Полацкага сшытка», такія, як, напрыклад, «Псалтирь рифмотворная». Вядома, што вершаваныя пераклады псалмоў былі створаны знакамітым дзеячам усходнеславянскай культуры, паэтам і драматургам Сімяонам Полацкім не для рэлігійнай службы, а для свецкага выкарыстання. Яго тэксты набылі вялікую папулярнасць у свой час і былі пакладзены на музыку. У экспазіцыі дэманстраваліся таксама працы айчынных і замежных даследчыкаў, прысвечаныя музычнай спадчыне нашай краіны. На некаторых экзэмплярах можна было ўбачыць пячаткі і рукапісныя паметкі вядомых дзеячаў гісторыі і культуры: беларускага гісторыка, этнографа, фалькларыста і эканаміста Мітра¬фана Доўнар-Запольскага, ра-сійскага літаратуразнаўца Паўла Беркава, беларускага літаратуразнаўца і гісторыка Адама Мальдзіса. У час імпрэзы гучала старадаўняя музыка. Дзмітрый МАХОТКІН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентацыя манаграфіі «Феномен белорусского музыкального искусства XVII в.» доктара мастацтвазнаўства, прафесара кафедры правазнаўства Віцебскага філіяла...
|
|