Пераможца конкурсу “Адна зямля” Дар'я Урызчанка выступіць шостай у фінале Нацыянальнага адборачнага тура “Еўрабачання-2014
10.01.2014
—
Новости Культуры
|
У сераду, 8 студзеня, адбылося лёсаванне Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2014", паведамляе tvr.by. Спявачка Дарыя (Дар'я Урызчанка) выступіць у фінале пад нумарам “шэсць”. Фінал Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2014" адбудзецца 10 студзеня. Шоу пачнецца ў 22.00 і будзе транслявацца Белтэлерадыёкампаніі ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў рэжыме aнлайн на сайце ЕВС www.eurovision.tv. У мінулым годзе Дарыя таксама выступала ў фінале нацыянальнага адборачнага тура “Еўрабачання”. Дар’я нарадзілася ў горадзе Слуцку. Затым разам з бацькамі пераехала ў Вілейку. З пяці год займалася харэаграфіяй, марыла стаць балерынай, а ў сем паступіла ў музычную школу, паведамляецца ў яе біяграфіі. Паралельна дзяўчынка вучылася ў матэматычным класе, але пазней сканцэнтравалася выключна на музыцы і пасля заканчэння музычнай школы паступіла ў Маладзечанскае музычнае вучылішча. У 2000 годзе Дар’я Урызчанка заваявала Гран-пры рэгіянальнага конкурсу эстраднай песні “Адна зямля”. Аддзел інфармацыі. Фота vk.me Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 8 студзеня, адбылося лёсаванне Нацыянальнага адборачнага тура Міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2014", паведамляе tvr.by. Спявачка Дарыя (Дар'я... |
|