На Еўрабачанне ад Беларусі едзе песня "Чызкейк" гурта Тэа
11.01.2014
—
Новости Культуры
|
На сёлетнім адборы ўпершыню па выніках галасавання стала два лідары, якія атрымалі аднолькавую колькасць балаў. Лёс вырашала дадатковае галасаванне журы паміж двума лідарамі. Усе яны аддалі перавагу Тэа з песняй "Чызкейк". Кліп. Іх канкурэнтамі былі Макс Лорэнс і Дзідзюля з песняй "Now you're gone". Менавіта яны атрымалі найбольшую колькасць галасоў ад гледачоў - больш за пяць тысяч за 10 хвілін. Відэа з Аляксандрам Саладухай з крыламі матылька выклікала вялікае чаканне сюрпрызу. Ён жа праспяваў сваю новую песню ў касцюме і запрасіў на канцэрт. Фінал стаў незвычайна разнастайны, а многія нумары выкананыя з густам: добрая і песня, і афармленне. Дар'я Урызчанка выступіла дастойна: пазнавальная песня, чароўны голас, але руху на сцэне не хапала. Амаль усе песні ў фінале прагучалі на англійскай мове. Арцём Міхаленка праспяваў рускамоўную лірычную песню оперным голасам па-руску. Ніводнай беларускамоўнай песні канкурсанты фіналу не прапанавалі. Былі рокавыя кампазіцыі. Зоя ХРУЦКАЯ. Фота Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дарыя, жыццё якой цесна звязана з нашым рэгіёнам, па выніках галасавання апынулася на пятым месцы на Нацыянальным адборы. |
|