Гарадзенскія лісты Ажэшкі прадалі з аўкцыёну: 18 помнікаў эпісталярнага жанру набылі на Allegro. 21.by

Гарадзенскія лісты Ажэшкі прадалі з аўкцыёну: 18 помнікаў эпісталярнага жанру набылі на Allegro

13.01.2014 17:43 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадстаўленыя на продаж лісты перапіскі Ажэшкі з графам Антоніем Вадзінскім - польскім і французкім пісьменнікам і перакладчыкам. Нехта набыў іх па пачатковай цане 8 тысяч злотых.



Згодна апісанню прадаўца, у лістах апісваюцца погляды Ажэшкі, яе жыццё і творчасць - аб гэтым яе прасіў сам Вадзінскі, які меў намер пісаць аб ёй артыкул для франзуцкага часопіса "Revue Nouvelle".

Сярод іншага ў лістах ідзе гаворка пра край, дзе жыла пісьменніца, то бок Панямонне. Лісты датуюцца 1896-1903 гадамі, большасць з іх (16 з 18) напісаныя ў Гродне, што падкрэслівае іх вартасць для нашага горада.



Як піша прадавец, у лістах закранута вельмі шмат асабістых момантаў, у тым ліку сямейнае і духоўнае жыццё, творчасць, паўстанне 1863 года. Да аднаго з лістоў былі далучаныя дзве старонкі аўтарскіх афарызмаў Ажэшкі.

Кошт унікальнага "гарадзенскага архіву" Ажэшкі - 8 тысяч польскіх злотых, то бок недзе 24 мільёны беларускіх рублёў. Сума, мажліва, немалая для прыватнага калекцыянера, затое цалкам пад'ёмная для спонсара з ліку гарадскіх бізнэсоўцаў альбо кіраўнікоў прадпрыемтсваў. Падобны збор мог бы стаць, напрыклад, пярлінай музея Ажэшкі, які месціцца ў нашым горадзе.

На жаль, аўкцыён скончыўся 11 студзеня. Лістамі зацікавіўся толькі адзін чалавек, ён і набыў іх.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кошт унікальнага "гарадзенскага архіву" Ажэшкі - 8 тысяч польскіх злотых, то бок недзе 24 мільёны беларускіх рублёў. Сума, мажліва, немалая для прыватнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика