Разважаючы пра імклівае і яркае рок-мінулае, першая рок-князёўна краіны поўная ўпэўненасці, што ўсе песні 90-х не губляюць сваёй актуальнасці сёння. "Яны ўжо склалі культурны слой краіны". А вось сачыць за актуальнай сёння айчыннай рок-музыкай Камоцкай не ўдаецца.
Сёння музыка займаецца дакументальным кіно: "Грошаў яно таксама шмат не прыносіць, але цікава". Камоцкая марыць зняць стужку пра Мінск вачыма бадзяжнага сабакі.
Расказваючы пра прыбытковасць і стратнасць хобі, лідарка "Новага неба" кажа, што дзякуючы толькі адной песні ёй доўгі час атрымлівалася зарабляць музыкай. Гаворка пра песню "Прэзідэнт, ідзі дамоў". Яе Кася называе ўласнай рэакцыяй на змену бел-чырвона-белага сцягу на чырвона-зялёны ў выніку рэферэндуму 1995 года.
"У нашай краіне без аптымізму нельга, іначай трэба звальваць", - упэўненая Камоцкая. Яна заклікае не замінаць адчайным раптоўна пачынаць сваё жыццё наноў на новым месцы, без сяброў і сваякоў. З масавай эміграцыяй сутыкнуліся ўсе суседнія краіны, Беларусь у гэтым сэнсе. Беларусаў вылучае матывацыя - яны іміграюць дзеля дзяцей, пасля спрабуюць у той жа Вільні выгадаваць іх беларусамі. А ў выніку дзеці вяртаюцца ў краіну, ствараюць свае сем'і тут, бацькі застаюцца за мяжой.
Кася Камоцкая лічыць, што за апошнія 20 гадоў беларускае грамадства не змянілася: людзі засталіся такімі ж наіўнымі, вераць у тое, што нехта нешта за іх зробіць. У жаданні гэткага апякунства пакланяюцца любым святыням. Мае кароткую памяць: сёння бароняць супрацоўнікаў хуткай, якія пасля пратэстаў 2010 года не аказвалі дапамогі збітым дэманстрантам. Але, упэўненая спявачка, людзі не адчуваюць з-за гэтага дыскамфорту. І гэта дае права казаць пра тое, што грамадства ўсё ж яшчэ не сфарміравалася. Усё ў нас яшчэ наперадзе.
Двойчы рок-князёўна, галоўная рок-лэдзі краіны 90-х гадоў, лідарка легендарнага гурта "Новае неба" Кася Камоцкая ў інтэрв'ю TUT.BY-ТВ распавяла пра сваё невяртанне на...