У Віцебску пакажуць спектакль, падчас якога гледачы будуць сядзець на сцэне. 21.by

У Віцебску пакажуць спектакль, падчас якога гледачы будуць сядзець на сцэне

24.01.2014 21:14 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


"Нечаканыя пераўвасабленні, недзіцячыя жарсці, выкрыццё таямніц, пакручастыя шляхі чалавечых узаемаадносінаў - усё гэта буде чапляць увагу гледача ў спектаклі "Кошкі-мышкі" паводле аднайменнай п'есы папулярнага ўкраінскага драматурга Аляксандра Марданя. Паводле задумы рэжысёра-пастаноўшчыка Юрыя Лізянгевіча дзеянне будзе адбывацца ў межах малой тэатральнай прасторы. Таму ў гледача з'явілася ўнікальная магчымасць - знаходзіцца на адной сцэне разам з удзельнікамі спектакля. Глядацкія крэслы размесцяць уласна на вялікай сцэне. Артысты будуць мець шчыльны кантакт з аўдыторыяй", - паведаміла TUT.BY кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Марына Пятрова.

У галоўных ролях - артысткі Тамара Кабяк, Таццяна Ліхачова і Юлія Крашэўская. Пераклад п'есы на беларускую мову зрабіла Вікторыя Дашкевіч, аўтар сцэнаграфіі і касцюмаў - Валянціна Праўдзіна, ідэя музычнага афармлення належыць Аляксандру Крыштафовічу, балетмайстар - Дзіяна Юрчанка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У віцебскім драмтэатры імя Якуба Коласа 28 студзеня адбудзецца прэм'ера спектакля ў нязвыклых умовах. Глядацкія крэслы будуць стаяць... на вялікай сцэне.
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика