Тонежскія «чырачкі»
15.03.2014
—
Новости Культуры
|
Здымаецца фільм пра ўнікальны абрад сустрэчы вясны. Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» прыступіла да здымак новай дакументальнай стужкі пра ўнікальны абрад сустрэчы вясны, які захаваўся ў вёсцы Тонеж Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Абрад называецца «Чырачка», праводзяць яго тонежцы спрадвеку ў сярэдзіне сакавіка. Гукаюць вясну асабліва. Мясцовыя жыхары зазываюць птушак чыркоў, якія лічацца вестунамі вясны. Па звычаі, у святочны дзень з цеста па спецыяльным рэцэпце выпякаюць маленькіх птушачак, упрыгожваецца ёлка і вырабляецца жаночае пудзіла зімы да вясенняга новага года. Як усё гатова, усе тонежцы, ад малых да старых, выпраўляюцца на ўзгорак за вёскай, каб паклікаць вясну і ачысціцца ад старой зімы. На шляху суседзям раздаюць «чырачак». Як распавялі «Р» на кінастудыі, у 1977 годзе пра ўнікальны абрад жыхароў Тонежа рэжысёрам Валерыем Рыбаравым быў зняты дакументальны фільм «Тонежскія бабы», які стаў этапным у творчым лёсе вядомага беларускага кінематаграфіста. Аўтар новай стужкі — малады рэжысёр-дэбютант Марыя Курачова. Фільм «Чырачка» можна будзе ўбачыць ужо восенню. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачаліся здымкі фільма пра ўнікальны абрад сустрэчы вясны
|
|