Погляд скрозь гады
27.03.2014
—
Новости Культуры
|
Прэзентацыя першага тома даведнікаў «Polska—Bialorus. Wspolne dziedzictwo historyczne. Przewodnik po materialach archiwalnych 1918—1939» («Польша—Беларусь. Общее историческое наследие. Руководство по архивным материалам 1918—1939») адбылася ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Гэтае выданне было падрыхтавана беларускімі і польскім гісторыкамі Эвай Расоўскай, Аляксандрам Вабішчэвічам, Аляксандрам Смаленчуком і Анатолем Вялікім і выйшла ў свет у 2013 годзе у Варшаве. Кніга ўтрымлівае звесткі аб дакументах, якія з’явіліся ў выніку дзейнасці польскіх устаноў і арга¬нізацый на тэрыторыі Заходняй Беларусі з 1918-га па 1939 год і сёння захоўваюцца ў дзяржаўных архівах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Супрацоўнікі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў бібліятэкі падрыхтавалі да імпрэзы выстаўку «Крыніцы па гісторыі Заходняй Беларусі». На ёй прадстаўлены перыядычныя выданні, лістоўкі, мемуарная літаратура, кнігі серыі гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», даведнікі па фондах беларускіх архіваў і іншыя матэрыялы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзентаваны першы том даведнікаў «Polska—Bialorus. 1918—39» |
|