Мінск. Вечар. Джаз
11.04.2014
—
Новости Культуры
|
Тры суботы запар, 10, 17 і 24 мая, у сталіцы будуць праходзіць «Джазавыя вечары». Тут збяруцца вядомыя джазмены з Беларусі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Швецыі і Вялікабрытаніі. — У гэтым годзе мы вырашылі размясціць канцэртную пляцоўку ля Палаца спорту, — кажа Анастасія Сцёпіна, куратар праекта. — Справа ў тым, што тэрыторыя плошчы Свабоды, дзе «Вечары» праходзілі ў мінулы раз, умяшчае тры тысячы чалавек, а калі ўлічваць леташнюю папулярнасць мерапрыемства і тое, што яно будзе праходзіць у час чэмпіянату свету па хакеі, гасцей збярэцца шмат. Пачатак усіх канцэртаў — у 20.00. Наведаць «Джазавыя вечары» можна бясплатна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У маі тры суботы запар у Мінску пройдуць «Джазавыя вечары»
|
|