Юныя артысты з Мядзела сталі лаўрэтамі ў Віцебску. 21.by

Юныя артысты з Мядзела сталі лаўрэтамі ў Віцебску

10.05.2014 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Квартэт "Агеньчыкі". Фота забяспечана Аленай Касарэўскай

Прадстаўнікі Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў удала выступілі на міжнародным конкурсе-фестывалі дзіцячай і юнацкай творчасці “На сцэне “Славянскага базару”.

Праходзіў ён у Віцебску з 4 па 7 мая.

Дуэт Фрыды Савіцкай і Каці Ардынец у сваёй намінацыі стаў лаўрэтам другой ступені. А квартэт “Агеньчыкі” – лаўрэтам трэцяй ступені, паведаміла дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская. У “Агеньчыках” разам з названымі дзяўчынамі спяваюць Мікіта Сямітка і Аляксандр Нікіценка.

Сёлета гэта не першы поспех юных мядзяльчан. У сакавіку і квартэт “Агеньчыкі”, і дуэт “NiKi” ў складзе Мікіты і Аляксандра сталі лаўрэтамі другой ступені на міжнародным конкурсе-фестывалі “Славяначка-2014” у Брэсце.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў удала выступілі на міжнародным конкурсе-фестывалі дзіцячай і юнацкай творчасці “На сцэне “Славянскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика