Працы мастачкі падзеленыя па серыях. Адна з іх - "Вандроўка мышаня". Расказваюць, мастачка недарэмна выбрала такі вобраз. Вольга атаясамлівае сябе з такім мышанём: яна таксама жыве не напаказ, у сваім свеце. Вандруе, бачыць, перажывае - і ўсё гэта адлюстроўваецца ў палотнах.
Апроч абстрактных прац, на выставе прадстаўлены аплікацыі. З дапамогай паперы, кардону і тканіны Вольга стварае працы, якімі можна ўпрыгожыць інтэр'ер.
- У кнізе водгукаў вельмі добра адгукаюцца пра гэту выставу. Бо для Вілейкі гэта незвычайна: у нас часцей праходзяць выставы рэалістычнага жывапісу, а тут абстракцыянізм, - дзеліцца Надзея Аўдзей. - Калі людзі прыходзяць - яны адразу не разумеюць, але пачынаюць углядацца ў гэтыя палотны, складаюць сваё ўяўленне і многія застаюцца ў захапленні.
Апроч абстрактных прац, на выставе прадстаўлены аплікацыі. З дапамогай паперы, кардону і тканіны Вольга стварае працы, якімі можна ўпрыгожыць інтэр'ер.