Прылятай, «Залатая пчолка»
27.05.2014
—
Новости Культуры
|
У Клімавічах 29 мая пачнецца Міжнародны музычны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Удзельнічаць у ім будзе амаль тысяча хлопчыкаў і дзяўчынак з адзінаццаці краін. Сярод навічкоў фэсту — канкурсанты з Узбекістана і Туркменістана. Дарэчы, адзін з чатырох фестывальных дзён будзе прысвечаны 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Упершыню гасцей парадуюць горад батлейкі, авіяшоу, выступленне аркестра Узброеных Сіл. У час фестывалю ў гарадскім парку разгорнецца традыцыйны беларускі кірмаш, адбудуцца конкурсы малюнка на мальберце і на асфальце, будзе працаваць пляцоўка «Дог-шоу». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Клімавічах пройдзе музычны фестываль дзіцячай творчасці
|
|