Туга — занятак марны
31.05.2014
—
Новости Культуры
|
Верш «Надпіс на няскончаным партрэце» Ганна Ахматава напісала ў далёкім 1912 годзе. Ён увайшоў у першы зборнік паэткі «Вечар», які быў выпушчаны выдавецтвам «Цэх паэтаў». Прапануем вашай увазе гэты твор на мове арыгінала: О, не вздыхайте обо мне, Печаль преступна и напрасна, Я здесь, на сером полотне, Возникла странно и неясно. Взлетевших рук излом больной, В глазах улыбка исступленья, Я не могла бы стать иной Пред горьким часом наслажденья. Он так хотел, он так велел Словами мертвыми и злыми. Мой рот тревожно заалел, И щеки стали снеговыми. И нет греха в его вине, Ушел, глядит в глаза другие, Но ничего не снится мне В моей предсмертной летаргии. А вось як ён гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіла Таццяна Папова: Ах, не ўздыхайце пра мяне, Туга — занятак грэшны, марны. Вось тут, на шэрым палатне, Узнікла я так дзіўна-цьмяна. Рук-крылаў хваравіты згіб, У вачах маіх — усмех шалёны. Не здолела б я іншай быць У чаканні горкай насалоды. Ён так хацеў, так загадаў, Сказаўшы мёртва-злыя словы. Мой рот трывожна запалаў, На шчокі лёг налёт сняговы. Бязгрэшна-вінаваты ён, Сышоў, не мне глядзіць у вочы, Але перадсмяротны сон Мне больш нічога не прарочыць. І напрыканцы некалькі слоў звычайных перакладаў: Разгаціна — рогулина Угнаенне — удобрение Цюцька — собачка Хістанне — качание, колебание Стос — штабель, стопа Татулька — папочка Пралыгаць — пронизать Выдаткаванне — расходование Дасканаласць — совершенство. На гэтым сёння ставім кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноў нешта цікавае пашукаем. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Как звучит в переводе на белорусский поэзия Анны Ахматовой
|
|