Касцёл у Відзах на сваё 100-годдзе атрымае самыя вялікія ў Беларусі абразы. 21.by

Касцёл у Відзах на сваё 100-годдзе атрымае самыя вялікія ў Беларусі абразы

30.06.2014 11:20 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Палотны маюць памеры 4х2,5 метра і, на думку творцы, стануць найбольшымі ў хрысціянскіх святынях на тэрыторыі нашай краіны.

- Працу над гэтымі незвычайнымі абразамі пачала яшчэ ў сакавіку, - распавядае Аліна Трукан. - Цяпер у стадыі завяршэння ўжо партрэт Яна Паўла ІІ. Вялікія палотны мне даводзіцца маляваць упершыню, таму для зручнасці выкарыстоўваю будаўнічыя рыштаванні.

На Браслаўшчыне творчасць мастачкі Аліны Трукан добра вядомая: яе запрашалі маляваць абразы не толькі для каталіцкіх святыняў, але і для праваслаўных храмаў і стараверскіх малельняў.

Аліна скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя Ахрэмчыка ў Мінску, выгадавала трох сыноў, захапляецца развядзеннем кветак. З яе дапамогаю на тэрыторыі відзаўскага касцёла створаны прыгожыя сакральныя куточкі, у якіх галоўнае месца займаюць мармуровыя камяні з высечанымі на іх словамі святых пасланняў.

А каб стварыць велічныя палотны для алтара, Аліне даводзіцца штодня ездзіць са сваёй вёскі ажно за 30 кіламетраў. Кожны раз, нібы ўпершыню, яна з хваляваннем бярэцца за пэндзаль.

- Жыву з удзячнасцю за Божую міласэрнасць, якая дадзена мне для гэтай працы, - кажа мастачка.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мясцовая мас­тач­ка ма­люе дзве вя­лі­кія іко­ны для алтарнай част­кі са­ма­га высо­ка­га ў Бе­ла­ру­сі хра­ма. Па­лот­ны ма­юць па­ме­ры 4х2,5 мет­ра і, на дум­ку...
 
 
Главные новости сегодня
 

Новости Вашего города
ТОП-новости Беларуси
Прислать новость
Лента новостей
РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика