Народны хіт-парад
18.07.2014
—
Новости Культуры
|
Тэлеканал «Беларусь 3» прапануе ўвазе гледачоў хіт-парад народных музычных твораў у сучаснай апрацоўцы — «Сто песень для Беларусі». Новы праект ствараецца сумесна з Першым Нацыянальным каналам Беларускага радыё.
Статус народнага хіт-парад атрымаў не толькі таму, што пераможцаў у ім вызначаюць гледачы і радыёслухачы. Усе кампазіцыі створаны на аснове беларускіх народных песень, якія атрымалі новае жыццё ў праграме «Наперад у мінулае». Дарэчы, аранжыроўкі для большасці кампазіцый зроблены фіналістам «Еўрабачання-2014» Юрыем Вашчуком. У кожным выпуску хіт-парада гучаць 15 песень, з якіх выбіраецца 5 лепшых: чатыры лідары радыйнага і адзін фаварыт інтэрнэт-галасавання. Раз на тыдзень да пераможцаў далучаюцца 10 новых кампазіцый. Сачыць за тым, як фарміруецца чарт, можна кожную нядзелю на «Беларусь 3». Галасаваць за ўпадабаную песню можна з панядзелка па чацвер у эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. У час гучання кампазіцыі ў радыёэфіры трэба адправіць СМС-паведамленне з кодам песні на нумар 1062. Акрамя таго, свой выбар можна зрабіць на сайце www.3belarus.by. Адзначым, што па выніках галасавання мінулага тыдня ў чарце засталіся наступныя песні: Дзядзя Ваня —«Ой, хадзіла Машачка», «Цяні-Талкай» —«Алачка», Аляксандр Сухараў — «Мяшчаначка», Юлія Атрошчанка — «Вяселле вераб’я» і Ірына Дарафеева — «Жалуды». Бліжэйшы выпуск музычнага праекта «Сто песень для Беларусі» выйдзе ў эфір «Беларусь 3» 20 ліпеня ў 13.50. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал «Беларусь 3» прапануе ўвазе гледачоў хіт-парад народных музычных твораў у сучаснай апрацоўцы — «Сто песень для Беларусі». Новы праект...
|
|