Фотаздымкі на шкле: ў Мiнску пройдзе мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту "Сонны лес". 21.by

Фотаздымкі на шкле: ў Мiнску пройдзе мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту "Сонны лес"

10.10.2014 17:00 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

10 кастрычнiка а 18 гадзiне ў межах "Месяца фатаграфii ў Мiнску" ў Музеi сучаснага выяўленчага мастацтва адбудецца мультымедыйная прэзентацыя фотапраекту "Сонны лес" i творчая сустрэча з яго аўтарамi – Аляксеем Шлыкам і Міхаілам Лешчанка.


Фота з сайта mfm.by

Раней лес быў сакральным месцам. Ад яго шмат у чым залежала жыццё паселішча, вялізныя лясы давалі харч і неабходную для будоўлі і ацяплення драўніну. Дрэвам пакланяліся і звязвалі з імі вераванні, традыцыі і абрады. Зараз людзі імкліва пакідаюць сельскую мясцовасць, каб жыць у гарадах.

Разам з тым чалавек усё болей прызвычайваецца да "арганізаваных", свораных наноў ландшафтаў, аддаляючыся ад чараўніцтва дзікіх пейзажаў.

Аўтары праекту "Сонны лес" робяць спробу наблізіць гледача да таямніц беларускіх запаведных лясоў, сярод якіх – старажытная і амаль не кранутая чалавекам Белавежская пушча – адзін з найстаражытнейшых і магутных лясоў-напамінаў Еўропы.

"Сонны лес" – гэта не механічная фіксацыя прыгажосці ландшафту. Дзякуючы даўняй тэхніцы мокрага калодыю, што выкарыстоўваецца падчас здымак, у працах губляецца адчуванне часу. Нечаканыя артэфакты і візуальныя эфекты, якія ўзнікаюць на здымках, дадаюць ім загадкавасці і магіі.

Усе фотаздымкі ствараюцца на шкле. Шкло тут выступае і як вобраз далікатнасці, нетрываласці рэшты выспаў некранутай прыроды – самастойнай, але ў той жа час залежнай формы жыцця.

Прэзентацыя адбудзецца 10 кастрычніка ў 18.00 у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мiнск, пр.Незалежнасці, 47).

Сачыце за падзеямi "Месяца фатаграфіі ў Мінску":

– на сайце Mfm.by,
– у Facebook,
– у Vk.com.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Усе фотаздымкі ствараюцца на шкле. Шкло тут выступае і як вобраз далікатнасці, нетрываласці рэшты выспаў некранутай прыроды - самастойнай, але ў той жа час залежнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика