Знакамітыя польскія джазмэны выступяць на радзіме Чэслава Немэна
22.10.2014 12:54
—
Новости Культуры
|
Праграму "Немэн-Імправізацыі" Артур Дуткевіч прэзентаваў у Мінску ў 2011 годзе, а аднаіменны альбом быў запісаны яшчэ ў 2009. Ужо тады Дуткевіч вельмі хацеў выступіць на малой радзіме Немэна. Цяпер гэта стала магчымым. Канцэрт у Васілішках будзе прысвечаны 75-й гадавіне нараджэння і 10-й гадавіне смерці легендарнага музыкі. Праграму джазавых імправізацый выканае трыа ў складзе Артура Дуткевіча (фартэпіяна), Міхала Бараньскага (кантрабас) і Лукаша Жыта (ударныя). Пачатак канцэрта ў 18.00, уваход вольны. Арганізатары канцэрта: Польскі Інстытут у Мінску, Шчучынскі райвыканкам, Васілішкаўскі сельвыканкам, Дом-музей Чэслава Немэна ў Старых Васілішках і Васілішкаўскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выбітны польскі джазавы піяніст Артур Дуткевіч у складзе свайго трыа выступіць на малой радзіме музыкі Чэслава Немэна ў Васілішках Шчучынскага раёна. |
|