У аршанскіх аўтобусах можна паслухаць вершы Уладзіміра Караткевіча. 21.by

У аршанскіх аўтобусах можна паслухаць вершы Уладзіміра Караткевіча

26.11.2014 17:54 — Новости Культуры |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фота: uladzimir-karatkevich.com
На малой радзіме пісменніка з 24 па 30 лістапада праходзіць традыцыйны Тыдзень памяці, прысвечаны 84-м угодкам Уладзіміра Караткевіча.

Цягам тыдня, на які прыпадае дзень народзінаў пісменьніка-земляка (26 лістапада), у горадзе ладзяцца розныя імпрэзы, прысвечаныя гэтай падзеі. Значная іх частка падрыхтаваная музеем Уладзіміра Караткевіча. І ідэя трансляваць вершы знакамітага аршанца для пасажыраў грамадзкага транспарту таксама належыць музейным супрацоўнікам.

"Калі Тыдзень памяці Ўладзіміра Караткевіча праводзіўся летась, мы перадавалі ў гарадзкі аўтапарк раздрукаваныя вершы, каб іх разьмясцілі ў салонах аўтобусаў — на месцах, прызначаных для рэкламы і аб'яваў. Сёлета мы зрабілі і гэта таксама, і пайшлі далей: перадалі ў аўтапарк аўдыёзапісы з аўдыёкнігі "Быў. Ёсць. Буду", выдадзенай колькі год таму выдавецтвам "Мастацкая літаратура". Так што цяпер пасажыры аршанскіх аўтобусаў маюць магчымасць паслухаць вершы Ўладзіміра Караткевіча ў выкананні прафэсійных чытальнікаў, а таксама адзін верш, які чытае сам аўтар. Апрача гэтага, у аўтобусах можна паслухаць і песні на вершы Ўладзіміра Караткевіча ў выкананні беларускіх бардаў, напрыклад, Алеся Камоцкага", — апавяла Вольга Пашковіч, супрацоўніца музею Ўладзіміра Караткевіча.

Яна падкрэсліла, што гарадзкі аўтапарк спрыяе ўшанаванню памяці пісменніка-земляка абсалютна бясплатна: не просіць грошай за гукавую трансляцыю і за размяшчэнне друкаваных матэрыялаў як за рэкламу.

26 лістапада, у дзень народзінаў Уладзіміра Караткевіча, у Оршы традыцыйна ўскладаюць кветкі да помніка пісменніку, усталяванага ў парку на ўзбярэжжы Дняпра, тут пройдуць і традыцыйныя літаратурныя чытанні "І не знікаць паэтам вечна!" з удзелам літаратараў, бібліятэчных і музейных работнікаў, творчай інтэлігенцыі і школьнікаў. Да канца гэтага тыдня будуць арганізаваныя і іншыя імпрэзы — сустрэча з паэтам Анатолем Прохаравым, аўтарам вершаў для дзяцей, пройдзе літаратурна-музычная гасьцёўня "Ты ёсць… Ты будзеш…" з удзелам літаратараў Аршанскага рэгіёну, адбудзецца музычны вечар "Чароўная кветка народнай душы" з удзелам камернага жаночага хору "Глорыя" дзіцячай школы мастацтваў № 1. На працягу ўсяго тыдня для школьнікаў арганізаваныя экскурсіі па мясцінах, звязаных з біяграфіяй Караткевіча, а ў эфіры аршанскага радыё гучаць адмысловыя літаратурныя перадачы, прысвечаныя знакамітаму пісменніку-аршанцу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На малой радзіме пісменьніка з 24 па 30 лістапада праходзіць традыцыйны Тыдзень памяці, прысвечаны 84-м угодкам Уладзіміра Караткевіча.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Культуры)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика